Гайд да ўсталявання беларусізатара Mouthwashing 1. Спампаваць патрэбныя файлы 2. Адкрыць тэчку з гульнёй. (Звычайна, для афіцыйнай версіі гэта C:\Program Files (x86)\Steam\steamapps\common\Mouthwashing) Калі вам невядома, дзе знаходзіцца тэчка, шлях да яе можна знайсці ў Steam (афіцыйная версія): 1) Зайдзіце ў вашую бібліятэку 2) Пстрык ПКМ па гульні – Уласцівасці 3) Пстрык на кнопку Прагледзець Steam самастойна знойдзе і адкрые тэчку з файламі гульні. 3. Адкрыць тэчку Mouthwashing_Data, замяніць у ёй тэчку Languages на спампаваную з архіва. 4. Запусціць гульню. 5. Выбраць беларускую мову ў наладах. 6. Прыемнай гульні!